У зімовых забавах удзельнічаюць разам

Не сакрэт, што для лепшага фізічнага развіцця і ўмацавання арганізма дзецям неабходна як можна больш часу праводзіць на свежым паветры.

Зіма — не выключэнне з гэтага правіла. А каб холад не перашкодзіў дзецям атрымаць задавальненне ад прагулак на вуліцы, трэба заняць іх цікавымі справамі.

У СШ №1 імя М. І. Пашкоўскага заўсёды ўдзяляецца ўвага зімовым відам спорту, і снежныя забавы становяцца неад’емнай часткай мерапрыемстваў шостага школьнага дня. Часта да дзіцячых гульняў падключаюцца і іх бацькі.

Снеговик

Асабісты прыклад дарослага павышае цікаўнасць малых да рухомай дзейнасці, падштурхоўвае да заняткаў фізічнай культурай і спортам, а сумеснае баўленне часу, як вядома, умацоўвае сямейныя адносіны.

Днямі школьнікі 1-2 класаў і іх бацькі паспрабавалі свае сілы ў ролі снежных скульптараў. У імправізаваным конкурсе сямейнага майстэрства дзеці і дарослыя рабілі прыгожыя снежныя фігуры. Гэты час, які яны правялі разам, падарыў усім удзельнікам выдатны настрой, зарад бадзёрасці і задавальненне ад сумеснай працы.

Ірына КУРАПАТА,

настастаўнік пачатковых класаў СШ №1.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *