Пабылі “вучонымі” і “журналістамі”

29 студзеня ў нашай краіне адзначаўся Дзень беларускай навукі.

У рамках шостага школьнага дня ў Іскраўскай базавай школе для ўсіх вучняў пачатковых класаў прайшла прэс-канферэнцыя “Беларусы ў Антарктыдзе”. Рабяты даведаліся, што навука –гэта сістэма ведаў аб заканамернасцях развіцця прыроды, грамадства, мыслення.

шкр

Некаторыя школьнікі-пачаткоўцы паспрабавалі сябе ў ролі “вучоных” і “журналістаў”. “Журналісты” цікавіліся ў “вучоных”, дзе знаходзіцца Антарктыда, якая тэхніка і абсталяванне навуковага прызначэння дапамагаюць даследчыкам праводзіць складаныя доследы,  іспыты і іншае.

У заключэнне рабяты паглядзелі відэафільм “Беларуская экспедыцыя ў Антарктыдзе”.

Усе мы разумеем, што будучыня сучаснай навукі залежыць ад тых, хто сёння вучыцца ў школах. І задача кожнага педагога заключаецца ў тым, каб закласці трывалы падмурак для развіцця цікаўнасці дзяцей, пачынаючы з самых першых гадоў школьнага навучання.

Валянціна ШАКУРАВА,

настаўніца пачатковых класаў Іскраўскай БШ.

 Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *