Плацяжоў па картках стала больш

У рамках штогадовага конкурсу сярод рознічных гандлёвых абектаў райста па павелічэнні выкарыстання безнаяўных разлікаў праз плацёжныя тэрміналы, які праводзіцца ЦБП №701 ААТААББеларусбанк”, вызначаны магазіны з самым высокім працэнтам безнаяўных разлікаў за мінулы год.

Мисюк

Сярод іх гарадскія гандлёвыя кропкі “Родны кут”, “Ласточка”, “Удобный”, «Дискаунтер”, сельскія ў аграгарадках Цяхцін, Вішоў, Свяцілавічы, Іскра, вёсках Заполле і Стараселле.

Пераможцы конкурсу вызначаліся ў дзвюх намінацыях. У першай, па самым вялікім абароце безнаяўных разлікаў за тавары на адзінку абсталявання, упэўненае лідарства атрымаў магазін “Камелія”, што ў Бялынічах. У другой намінацыі, па ўдзельнай вазе безнаяўных плацяжоў у агульным тавараабароце, лепшым стаў калектыў магазіна  вёскі Лебядзянка.

— У далейшым для зручнасці разлікаў мы плануем да 2020 года ўвесці ў гандлёвых аб’ектах райста бескантактныя плацёжныя тэрміналы, — адзначыла галоўны спецыяліст па рабоце з плацёжнымі карткамі ЦБП № 701 ААТ “ААБ “Беларусбанк” у г. Бялынічы Алена САПУНОВА. – Гэта дазволіць яшчэ больш павялічыць долю безнаяўных грашовых разлікаў.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *