Тэхніка да вясны гатова

Зусім хутка закончыцца зіма. Кожны дзень набліжае аграрыяў да пачатку вясенне-палявых работ. Самае галоўнае ў гэтай справе – добра падрыхтаваць тэхніку, неабходную колькасць патрэбнага насення, назапасіць арганічныя і мінеральныя ўгнаенні.

Амаль ўся асноўная праца па падрыхтоўцы да вясны выканана механізатарамі СВК “Калгас “Радзіма”. Адрамантаваны ўсе пасяўныя і глебаапрацоўчыя агрэгаты. Зараз у гаспадарцы займаюцца планавым рамонтам кормаўборачнай тэхнікі і прычэпаў.

казаков

Сорокин

Ванцевич

Па словах загадчыка машыннага двара гаспадаркі Сяргея ВАНЦЭВІЧА, амаль усе рамонтныя работы праводзяць самі механізатары, за якімі замацавана тэхніка і агрэгаты, і трое слесараў. Некаторыя дэталі і механізмы, калі гэта магчыма, аднаўляюцца ўласнымі сіламі. Для гэтага ёсць усё неабходнае: такарныя станкі, а самае галоўнае – умелыя чалавечыя рукі. Дарэчы, токарам на машынным двары працуе Міхаіл МЫСАЎ.

На мерапрыемствы па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да вясенне-палявых работ 2017 года ў калгасе выдаткавана больш за 250 тысяч рублёў уласных сродкаў.

Аляксей РАГУЛЁЎ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *