Вяртанне валюты не забяспечана

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці вывучана сітуацыя выканання даручэння кіраўніка дзяржавы аб забеспячэнні вяртання ў краіну валютнай выручкі.

У ходзе кантролю было ўстаноўлена, што 41 арганізацыя вобласці несвоечасова атрымала ад замежных партнёраў (альбо не атрымала да цяперашняга часу) тавары па імпартных кантрактах, а таксама грашовыя сродкі за экспартаваную прадукцыю, выкананыя работы, аказаныя паслугі, на агульную суму 3,1 млн долараў ЗША, 36,1 млн еўра і 2030,2 млн расійскіх рублёў.

Па выніках праверкі ўсе гэтыя арганізацыі і 70 іх службовых асоб аштрафаваны на 1,1 млн рублёў. Прынятымі мерамі ўдалося вярнуць у эканоміку вобласці каля 900 тыс. рублёў экспартнай выручкі ў эквіваленце. Паступленне астатняй сумы выручкі і спагнанне з замежных контрагентаў выплачаных айчыннымі арганізацыямі штрафаў знаходзяцца на кантролі Камітэта.

Матэрыялы праверкі разгледжаны на пасяджэнні калегіі Камітэта, зацікаўленым унесены канкрэтныя прапановы для прыняцця мер. Іх рэалізацыя ўзята на кантроль.

Алег САДОЎСКІ,

старшыня Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *