Загінуў на пажары

огоньТрэцяга лютага а першай гадзіне ночы ў Цэнтр аператыўнага ўпраўлення РАНС паступіла паведамленне аб пажары жылога дома ў аг. Іскра.

Падчас прыбыцця падраздзялення на месца здарэння дом гарэў адкрытым полымем, дах і бэлькі абрушыліся. Па словах суседзяў, у доме мог знаходзіцца гаспадар, мужчына 1962 года нараджэння. Яго цела было знойдзена ў пакоі пад абваленымі канструкцыямі.

Прычына пажару высвятляецца.

 

Аксана ПЛЕСКАНЁВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *