У мінулую сераду завяршыўся традыцыйны турнір па міні-футболе, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

У мінулую сераду завяршыўся традыцыйны турнір па мініфутболе, прысвечаны памяці воінаўінтэрнацыяналістаў, удзел у якім прынялі 11 каманд працоўных калектываў і аматараў мініфутбола.

У апошні дзень спаборніцтваў на футбольнай пляцоўцы ФАКу “Друць” прайшлі дзве гульні.

Каманда бялыніцкай зборнай “Аматары” атрымала перамогу над камандай “Ліцэй”. А вось у сустрэчы паміж камандамі “Лясгас” і “Ветразь” разгарнулася сапраўдная барацьба, дзе ніхто не хацеў саступаць саперніку да апошняй хвіліны. Гульня была роўнай, аднак усё ж такі з розніцай у адзін гол перамагла каманда “Ветразь”.

пераможцы

Па выніках турніру перамогу святкавала каманда “Лясгас”, другое месца заняла дружына “Ветразь”, трэцяе – зборная каманда “Аматары”.

Прызёры турніру былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі і граматамі.

Аляксей РАГУЛЁЎ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *