“Здаровы” дыялог

У кінатэатры “Зорка” прайшоў маладзёжны адкрыты дыялог на тэму: “Здароўе нацыі – наш клопат”.

Сустрэча праводзілася па ініцыятыве райкама ГА “БРСМ”. На ёй былі разгледжаны пытанні барацьбы з курэннем, алкаголем, наркотыкамі, неабходнасць вядзення здаровага ладу жыцця.

У якасці экспертаў перад вучнямі СШ №1 імя М. І. Пашкоўскага і СШ №2 выступілі дырэктар ФАКу “Друць” Таццяна ЧАРНОВА, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксей ДУДКІН, урач-педыятр ЦРБ Хрысціна ПАЛУДА, інструктар-валеолаг райЦГЭ Ларыса ВАРАВА і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Святлана СЕЛЬВАНКОВА.

вучни

дыялог

Мерапрыемства праходзіла ў форме дыялогу, і кожны жадаючы мог задаць пытанне спецыялістам. Вучні з цікавасцю падтрымалі гутарку, прапаноўвалі і адстойвалі свой пункт гледжання. Таксама быў праведзены конкурс, у якім яго ўдзельнікі павінны былі скласці дыялогі на праблемную тэматыку: аб шкодзе курэння, ужывання алкаголю і наркотыкаў.

Аляксей РАГУЛЁЎ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *