Адбыўся пажар

пожар12 лютага а 14 гадзіне дня ў Цэнтр аператыўнага ўпраўлення РАНС паступіла паведамленне аб пажары жылога дома ў в. Рафалава.

Падчас прыбыцця падраздзялення на месца здарэння дом гарэў адкрытым полымем. Гаспадар, пенсіянер 1955 года нараджэння, у гэты час знаходзіўся на вуліцы.

— Аднапавярховы драўляны дом не быў абсталяваны аўтаномным пажарным апавяшчальнікам. Агнём быў знішчаны дах, часткова перакрыцце і маёмасць. На жаль, пацярпеў і сам гаспадар. Мужчына атрымаў апёкі 1 і 2 ступені 15 % цела і быў шпіталізаваны ў ЦРБ, — адзначае інспектар ГПіУГ РАНС Кацярына ЛЮБІВАЯ. — Папярэдняй прычынай пажару лічыцца парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.

Аксана ПЛЕСКАНЁВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *