“Памяць Афганістана”

Пад такой назвай у цэнтральнай раённай бібліятэцы аформлена кніжная выстава, прысвечаная Дню памяці воінаўінтэрнацыяналістаў і 28-й гадавіне вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войск з Афганістана.

выст

Увазе наведвальнікаў прадстаўлены дакументальныя, мастацкія выданні, а таксама тэматычная падборка перыёдыкі, у якіх распавядаецца пра знаходжанне савецкіх войск у Афганістане, вернасць воінскаму абавязку і Прысязе, мужнасць і доблесць, баявое братэрства і дружбу, подзвігі і лёсы воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Дапаўняе экспазіцыю інсталяцыя горнага ландшафту, выкананая з маскіровачнай сеткі колеру хакі. На яе фоне размешчана гітара, песні пад акампанемент якой падтрымлівалі баявы дух салдат і адцягвалі іх увагу ад ваеннай будзённасці.

На выставе прадстаўлены парадны кіцель нашага земляка, удзельніка баявых дзеянняў у Афганістане Аляксандра ПЛЕХАВА. Цікавасць выклікае дыпламат з яго асабістымі рэчамі, які звычайна меў пры сабе кожны салдат.

На асобнай вітрыне размешчаны ўнікальныя фотаздымкі, якія распавядаюць пра службу ў Афганістане нашых землякоў Уладзіміра МІХАЛЁВА і Андрэя СТУПНІКАВА, лісты да іх ад родных, дакументы, узнагароды і ўзнагародныя пасведчанні.

Жанна САНЬКОВА,

загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦРБ.

Фота Андрэя СУПІТАЛЁВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *