У ФАКу “Друць” прайшоў міжгародні турнір па міні-футболе сярод воінаў-“афганцаў”

У ФАКуДруцьпрайшоў міжгародні турнір па мініфутболе сярод воінаў-“афганцаў”, прысвечаны 19-й міжрэгіянальнай сустрэчы воінаўінтэрнацыяналістаў. У ім прынялі ўдзел зборныя каманды Бялынічаў, Магілёва, Шклова, Круглага і Быхава.

Трэба адзначыць, што такія сустрэчы сталі добрай традыцыяй. У мінулым годзе ў Круглым прайшлі спаборніцтвы, дзе вызначаліся лепшыя ў стральбе з вінтоўкі, арбалета і лука.

На футбольнай пляцоўцы ФАКу “Друць” разгарнулася сапраўдная барацьба. Ніхто не хацеў саступаць саперніку, але ўсе гулялі па правілах. А калі і здараліся спрэчныя моманты, то вырашаліся яны сяброўскім поціскам рукі.

Удзельнікі

награждение

Наша каманда добра падрыхтавалася да спаборніцтваў і па выніках турніру святкавала перамогу, другое месца заняла каманда з Магілёва, трэцяе – Шклоўская зборная.

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў былі ўзнагароджаны граматамі і медалямі за прызавыя месцы.

Аляксей РАГУЛЁЎ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *