Ушанаваны лепшыя

На пасяджэнні калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта былі падведзены вынікі працы за 2016 год і адзначаны лепшыя работнікі ідэалагічнай вертыкалі ў сферы культуры, а таксама СМІ.

Дыпломам І ступені сярод структурных падраздзяленняў раённых выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі ў раёнах з колькасцю насельніцтва да 25 тыс. чалавек, у рамках  штогадовага спаборніцтва на лепшую арганізацыю работы па захаванні і развіцці культуры Магілёўскай вобласці за 2016 год узнагароджаны аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бялыніцкага райвыканкама.

Галоўчынская сельская бібліятэка-філіял прызнана пераможцай штогадовага спаборніцтва на лепшую арганізацыю работы па захаванні і развіцці культуры Магілёўскай вобласці за 2016 год, а яе калектыў узнагароджаны Дыпломам І ступені Магілёўскага аблвыканкама.

Нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» на калегіі ўручаны нашай зямлячцы, члену Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь Ларысе ЖУРАВОВІЧ.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *