У мінулую пятніцу прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу прафсаюзнай творчасці “Новыя імёны Беларусі”

У мінулую пятніцу прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу прафсаюзнай творчасціНовыя імёны Беларусісярод працоўных калектываў арганізацый АПК.

Сёлета, згодна ўмовам конкурсу, на суд журы ўдзельнікі прадаставілі невялікія канцэртныя праграмы нумароў мастацкай самадзейнасці шырокай жанравай разнастайнасці, аб’яднаныя агульнай тэмай: “Народныя таленты табе, Беларусь”.

Журы ў складзе старшыняў раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святланы ПАТАПЧЫК, райкама прафсаюза АПК Станіслава БУРКО і першага сакратара РК ГА БРСМ Святланы СЕЛЬВАНКОВАЙ высока адзначыла канцэртную праграму працаўнікоў СВК “Калгас “Радзіма”, а ўсе ўдзельнікі адборачнага этапа конкурсу былі ўзнагароджаны памятнымі дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Таня

Нат

Ларыса

Лепшыя выканаўцы, прозвішчы якіх арганізатары конкурсу вызначаць крыху пазней, адправяцца абараняць гонар працаўнікоў сельскагаспадарчай галіны Бялыніччыны на абласным этапе спаборніцтва.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *