“Чалавекам года” ў намінацыі “Грамадска-палітычная дзейнасць” стала загадчыца клініка-дыягнастынай лабараторыі ЦРБ Аксана СКУБІЛАВА

скубиловаВысокай узнагароды ў намінацыіГрамадскапалітычная дзейнасцьудастоена і загадчыца клінікадыягнастынай лабараторыі ЦРБ Аксана СКУБІЛАВА.

Ураджэнка Бялынічаў свой працоўны медыцынскі шлях пачала яшчэ ў 1993 годзе на пасадзе памочніка санітарнага ўрача райЦГЭ. Рабіла і памочнікам эпідэміёлага ЦРБ, затым працавала ў якасці ўрача лабаранта-стажора, а пасля заканчэння ў 2006 годзе Гродзенскага медуніверсітэта ўзначаліла клініка-дыягнастычную лабараторыю.

За гады добрасумленнай працы Аксана Мікалаеўна заваявала  павагу і аўтарытэт сярод калег і кіраўніцтва райбальніцы.

Як расказаў галоўны ўрач установы Павел МАНЬКО, па яе ініцыятыве ЦРБ папоўнілася на такое важнае медыцынскае абсталяванне, як імунахімічны аналізатар. Дзякуючы ёй укаранілі і вызначэнні анкамаркераў рака малочнай, падстраўнікавай залоз, прастаты, ракава-эмбрыянальны антыген… Не пералічыць і новыя дыягнастычныя методыкі абследавання пацыентаў, што  асвоены і ўкаранёны асабіста ёй.

Адказнасці і ўдасканалення сваіх ведаў медык патрабуе не толькі ад сябе. Менавіта яна ініцыявала навучанне фельчараў-лабарантаў па авалоданні разнастайнымі методыкамі, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай дыягностыкі інфекцыйных захворванняў біялагічных сістэм жыццезабеспячэння чалавека.

За высокі прафесіяналізм і вялікі асабісты ўклад у развіццё лабараторна-дыягнастычнай службы напрыканцы мінулага года яна ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

У 2015 годзе Аксана Мікалаеўна далучылася і да грамадскага жыцця райбальніцы, узначаліўшы прафсаюзную пярвічку. Пад яе старшынствам прафкам па-ранейшаму з’яўляецца захавальнікам лепшых традыцый калектыву ўстановы, а таксама арганізатарам новых цікавых і спраў, якія маюць свае вынікі. Напрыклад, летась творчая каманда медработнікаў прызнана пераможцам раённага конкурсу “Новыя імёны Беларусі”, за папулярызацыю народнай творчасці Аксана Мікалаеўна адзначана дыпломам райаб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ.

Як прызнаецца сама Аксана Мікалаеўна, праца прафсаюзнага лідара – справа асаблівая, у ёй не павінна быць абыякавасці. Трэба ўмець выслухаць людзей, адстойваць інтарэсы членаў калектыву,  але, разам з тым, знаходзіць падтрымку з боку кіраўніцтва пры разглядзе той ці іншай прапановы. І дасюль у яе гэта добра атрымлівалася: усе разумеюць, наколькі важна, каб у калектыве панавала сяброўская атмасфера і добры псіхалагічны клімат.

Вольга НАБОКАВА.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *