“Чалавекам года” ў намінацыі “Вытворчая дзейнасць” прызнаны ляснічы Цяхцінскага вопытна-вытворчага лясніцтва Леанід НІКАНОВІЧ

никоновичРашэннем райвыканкама лаўрэатам спецыяльнай прэмііЧалавек годаў намінацыіВытворчая дзейнасцьпрызнаны ляснічы Цяхцінскага вопытнавытворчага лясніцтва Леанід НІКАНОВІЧ.

Верай і праўдай Леанід Уладзіміравіч служыць лесу ўжо без малага 37 гадоў, з якіх апошнія 10 узначальвае Цяхцінскае лясніцтва. Калектыў яго, які складаюць 22 чалавекі, штогод дабіваецца высокіх вытворчых паказчыкаў. За гэта неаднаразова прызнаваўся лепшым пры падвядзенні вынікаў унутрылясгасаўскіх спаборніцтваў.

У поўным аб’ёме праводзяцца тут усе мерапрыемствы па лесаўзнаўленні.

За 10 месяцаў летась створана лясных культур на плошчы ў 45,2 гектара пры плане 38 га. Калектыў лясніцтва нарыхтаваў 9200 кубаметраў ліквіднай драўніны пры заданні 8500 кубоў. Паступленні ўласных сродкаў склалі 169,7 тыс. руб. Сярэднямесячная заработная плата па лясніцтве ў 2015 годзе зафіксавана на ўзроўні 617,8 рубля, у мінулым – 652,3 рубля.

На перадавыя дасягненні любога калектыву, безумоўна, уплывае яго кіраўнік. А ўдзячнасцю за высокія паказчыкі працы Леаніда Уладзіміравіча з’яўляецца шэраг узнагарод, у тым ліку і самага высокага ўзроўню. Яго прозвішча можна знайсці ў кнізе Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі “Твае ляснічыя, Беларусь”. А летась, згодна з адпаведным Указам Прэзідэнта, ляснічы І класа Л.У. Нікановіч удастоены медаля “За працоўныя заслугі”.

Амаль тры дзесяцігоддзі побач з Леанідам Уладзіміравічам працуе яго жонка Таццяна Аляксееўна. Шэрагі служыцеляў лесу папоўнілі і дачка з сынам, таксама разам са сваімі выбраннікамі. І гэта, безумоўна, з’яўляецца яшчэ адным сведкам бясспрэчнай вернасці і адданасці пачэснай справе лесавода.

Вольга НАБОКАВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *