Падчас жніва-2016 экіпаж камбайна ў складзе Мікалая ДАРЭЧКІНА і Валянціна ЯКУШАВА дадалі да калгаснага каравая больш як па дзве тысячы тон збожжа

ЭкипажШмат гадоў запар у спраборніцтвах па ўборцы зерневых культур лідзіруюць механізатары СВККалгасРадзіма”.

Падчас жніва-2016 дзесяць экіпажаў камбайнаў гэтага сельгаспрадпрыемства пераадолелі рубеж у тысячу тон намалочанага зерня, а два, у складзе Мікалая ДАРЭЧКІНА і Валянціна ЯКУШАВА, Юрыя ЗАЙЦАВА і Мікалая АКІМАВА, дадалі да калгаснага каравая больш як па дзве тысячы тон збожжа.

У адной звязцы Мікалай Дарэчкін і Валянцін Якушаў працуюць на ўборцы зерневых не адзін сезон. Мікалай Іванавіч, перш чым сесці за штурвал “стэпавага карабля”, выконвае шмат іншых работ: развозіць арганіку, нарыхтоўвае “зялёныя” кармы, а як скончыцца сезон жніва, на корманарыхтоўчым камбайне “Ягуар” убірае кукурузу. А Валянцін Паўлавіч далучаецца да свайго таварыша ў самы гарачы час, – калі праводзіцца ўборка хлеба.

Дзякуючы адшліфаванай гадамі, суладнай і нялёгкай, працы руплівыя камбайнеры з гонарам нясуць пачэснае званне – хлебароб!

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Слаўны экіпаж

Заўсёды ўРадзімежніво без праблем.

Камбайны – хоць сёння на пожню!

На кожным працуе суладны тандэм

І “тысячнікі” – на кожным.

 

Пачэснае званне нясуць – хлебароб,

Прысвоенае ім навечна,

Рупліўцы Якушаў Валянцін

І Мікалай Дарэчкін.

 

Не зброяй гонар сабе здабываюць,

Не ворагаў косяць сталёвай касой,

На ніве мірнай хлеб убіраюць,

Слаўныя працай сялянскай святой.

 

Не падаюць з неба тысячы тон,

З зямлі зерне сыплецца ў бункер.

Руплівыя рукі задаюць працы тон,

Сялянскія моцныя рукі.

 

Ледзь толькі сонца ўзыйдзе над зямлёй,

Камбайнеры зноўку на полі,

Пакуль ужо месяц з зорнай сям’ёй

Ім не загадаюць: “Даволі!”

 

Адзін аднаго разумеюць з паўслова,

Зліваюцца позіркі два ў адзін.

— Ну што, адпачылі ўжо, Коля?

— Ідзём працаваць, Валянцін.

 

Калгас ганарыцца імі па праву,

І ў час жніва ляцяць у раён

Паведамленні: выйшлі камбайны.

“Радзіма”. Дарэчкін. Тысяча тон.

Ганна КАВАЛЁВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *