Пераможцам раённага конкурсу імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі за лепшую дзейнасць па эстэтычным і маральна-духоўным выхаванні насельніцтва за 2016 год прызнаны мнагапрофільны цэнтр “Ветразь”

Пераможцам раённага конкурсу імя В.К. БялыніцкагаБірулі за лепшую дзейнасць па эстэтычным і маральнадухоўным выхаванні насельніцтва за 2016 год прызнаны мнагапрофільны цэнтрВетразь”.

Ветразь 1

Гэта ўстанова дадатковай адукацыі на сённяшні дзень налічвае 1452 навучэнцы, з ліку якіх 154 вучні з мнагадзетных сем’яў, 18 – дзеці-інваліды, 470 – сельскія школьнікі.

Адукацыйны працэс вядзецца ў 4-х аддзелах: мастацкай і эстэтычнай творчасці, фізічнага выхавання і тэхнічнай творчасці, турызму і краязнаўства, па адзінаццаці профілях дадатковай адукацыі.

У 2016 годзе ў рамках выхаваўчай праграмы паспяхова рэалізоўваліся тэматычныя праекты ў сферах ідэалагічнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання — “Нити времён”, “Я — лідар”, “З любоўю і гонарам аб Беларусі”, духоўна-маральнага — “Без чалавечнасці не будзе вечнасці”, “Новае пакаленне”, фарміравання бяспекі жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця — “У здаровым целе — здаровы дух!”, сямейнага выхавання — “Сёння дзеці, а заўтра — бацькі”, гендарнай культуры, эканамічных ведаў, арганізацыі вольнага часу — “Наша субота”.

— Галоўным крытэрыем эфектыўнасці арганізацыі адукацыйнага працэсу з’яўляюцца высокія вынікі ўдзелу нашых навучэнцаў і педагогаў у шматлікіх творчых конкурсах, праектах, акцыях, фестывалях, спаборніцтвах, майстар-класах і семінарах, — адзначае дырэктар МЦ “Ветразь” Святлана ЗАЙКОЎСКАЯ. — За мінулы год педагогі і вучні прынеслі ў агульную скарбонку ўстановы 87 узнагарод. З іх 8 — міжнароднага ўзроўню, 29 — рэспубліканскага і 50 — абласнога.

У рамках Дзяржаўнай праграмы “Беларусь гасцінная” ў МЦ “Ветразь” распрацаваны новыя маршруты экскурсій і турыстычных паходаў па Бялыніччыне, Магілёўскай вобласці і Беларусі. У 2016 годзе арганізаваны 83 такія падарожжы.

Падчас правядзення рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” і конкурсу “Радзімы спадчына — мой гонар”              удзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Прэс-школа юнкараў” пад кіраўніцтвам Яніны РУЦКАЙ заваявалі дыпломы І і ІІ ступеняў, а ў рэспубліканскім конкурсе электронных фотаальбомаў “Ганарымся Беларуссю, любім Беларусь, падарожнічаем па Беларусі” фотаработы навучэнцаў цэнтра адзначаны Дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі “Прафесійны поспех”.

Граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі за лепшае фота ў рэспубліканскім конкурсе “Арх-навацыя” ўзнагароджана навучэнка цэнтра Марына ХРУШЧОВА.

Выхаванцы патрыятычна-спартыўнага аб’яднання “Дынамавец” за мінулы год атрымалі 21 перамогу ў спаборніцтвах міжнароднага, рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў.

Высокія дасягненні паказалі і ўдзельнікі аб’яднанняў па інтарэсах: “Радыётэхнічны”, “Акварэлька”, “Роспіс па шклу”, “Дамавёнак”, “Тэатральная студыя “ЛіКі”, “Сталяр-канструктар”, “Футбол” і іншыя.

Знакавыя мерапрыемствы раённага маштаба, такія, як “Дажынкі”, святы 9 мая, Дзень Незалежнасці, злёт перадавікоў і іншыя, праходзяць пры актыўным удзеле работнікаў і выхаванцаў цэнтра, з творчымі выставамі іх работ. Таксама калектыў установы з’яўляецца арганізатарам шматлікіх конкурсаў, выстаў, тэматычных пляцовак і семінараў.

У 2016 годзе на базе МЦ “Ветразь” праходзіў абласны семінар дырэктараў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Педагогі і навучэнцы прадставілі на ім прэзентацыю ўсіх галін сваёй дзейнасці.

— У нас склаўся вельмі дружны і творчы педагагічны калектыў, — гаворыць дырэктар МЦ “Ветразь” Святлана Зайкоўская. — Мы прымаем да ўвагі ініцыятыву кожнага, разам абмяркоўваем усе планы і задачы. Гэта — галоўная зарука паспяховай работы. Яшчэ адна важная ўмова: успрымаць кожнае дзіця як непаўторную асобу, знаходзіць у кожным зернетка творчасці. Самых актыўных і таленавітых дзяцей кожны год мы ўшаноўваем падчас раённай шоу-праграмы “Фабрыка зорак. Вам, лепшыя з лепшых!”.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота з архіва МЦ “Ветразь”.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *