Права на льготу трэба даказаць

Як вядома, Дэкрэт № 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманствадапоўнены нормай, у адпаведнасці з якой мясцовым Саветам дэпутатаў альбо па іх даручэнні выканаўчым і распарадчым органам дадзена права вызваляць ад выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў грамадзян у сувязі са знаходжаннем іх у цяжкай жыццёвай сітуацыі.  

Па інфармацыі старшыні раённай камісіі па разглядзе пытанняў прадастаўлення льгот юрыдычным і фізічным асобам Алены КОТАСАВАЙ, з адпаведнымі заявамі звярнуліся 18 чалавек. Пасля калегіяльнага дэталёвага разгляду гэтых зваротаў грамадзян раённая камісія прыняла рашэнне прадаставіць льготу ў выглядзе вызвалення ад выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў за 2015 год двум заяўнікаў поўнасцю і двум часткова. Астатнім у прадастаўленні яе было адмоўлена, бо тыя мелі ўсе магчымасці працаваць і дакументальна не пацвердзілі, што знаходзіліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Адзначым, што тэрмін выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў за 2015 год скончыўся 20 лютага бягучага года. Даўжнікоў чакае адміністрацыйная адказнасць.

Алена Котасава звярнула ўвагу на тое, што грамадзяне, якія абавязаны выплаціць збор на фінансаванне дзяржаўных расходаў за 2015 год і знаходзіліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, маюць права звярнуцца ў райвыканкам па атрыманне адпаведнай ільготы і пасля 20 лютага 2017 года.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *