Разгледзелі вынікі года

На калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці з удзелам намесніка старшыні Камітэта дзяржкантролю Беларусі Уладзіміра КУХАРАВА былі разгледжаны вынікі працы за мінулы год і вызначаны задачы на будучы.

Асаблівая ўвага надавалася мерам па выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы, дадзеных на нарадзе 16 снежня 2016 года па выніках праверкі Камітэта дзяржаўнага кантролю i яго органаў.

У канцы студзеня на калегіі КДК кантролю Беларусі была адобрана Праграма першачарговых дзеянняў па выкананні даручэнняў Прэзідэнта. У рамках яе рэалізацыі прадугледжана выпрацаваць больш эфектыўныя механізмы кантролю за расходаваннем бюджэтных сродкаў і выкарыстаннем дзяржуласнасці, рэалізацыяй дзяржпраграм і буйных інвестпраектаў, а таксама забяспечыць больш жорсткі і сістэмны кантроль за якасцю выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы.

З бягучага года Камітэт дзяржкантролю будзе шырэй практыкаваць прынцыпы аўдыту эфектыўнасці, узмоцніць прафілактычную і аналітычную працу, засяродзіцца на найбольш уразлівых галінах і аб’ектах, дзе ёсць рызыкі або прыкметы фінансавых парушэнняў, актывізуе працу па кантролі за выкананнем патрабаванняў аб дэбюракратызацыі дзяржапарату.

У ходзе пасяджэння калегіі было адзначана, што дзейнасць Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ў мінулым годзе была непарыўна звязана з усімі працэсамі, што адбываюцца як у краіне, так і ў рэгіёне.

Працягваўся кантроль за выкананнем актаў заканадаўства ў сферы фінансавых, бюджэтных і падатковых адносін, за рэалізацыяй дзяржаўных, галіновых і рэгіянальных праграм, эфектыўнасцю выкарыстання суб’ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці дзяржпадтрымкі і  дзяржмаёмасці, за рэалізацыяй значных інвестыцыйных праектаў. Таксама кантралявалася праца будаўнічага і аграпрамысловага комплексаў, лясной і энергетычнай галін, дрэваапрацоўчай прамысловасці, ЖКГ, арганізацыя работы з грамадзянамі, выкананне парадку ажыццяўлення кантрольнай дзейнасці, стан спраў у сацыяльнай сферы, на спажывецкім і валютным рынках.

Усяго ў 2016 годзе дзяржаўнымі кантралёрамі праведзены 116 праверак, што на 2,5% менш, чым за папярэдні. У бюджэт спагнана 11,8 млн рублёў. Сэканомлена і папярэджана неабгрунтаваных выплат дзяржаўных сродкаў на 20 млн рублёў. Кампенсавана сродкаў дзяржарганізацыям у памеры 4,3 млн рублёў. Пастаўлена на ўлік няўлічаных аб’ектаў асноўных сродкаў на 517,5 тыс. рублёў.

Па матэрыялах Камітэта распачата 120 крымінальных спраў, з іх 86 – па выніках сумеснай працы з УДФР КДК Беларусі па Магілёўскай вобласці.

Важнае месца адводзілася працы са зваротамі грамадзян.

За справаздачны перыяд Камітэтам па выніках разгляду зваротаў накладзена штрафаў на агульную суму 1,2 тыс. рублёў, 7 службовых асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, 36 – да дысцыплінарнай, з іх 2 вызвалены ад займаных пасад. Праваахоўнымі органамі распачаты 4 крымінальныя справы.

Алег САДОЎСКІ,

старшыня Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *