Сеў п’яны за руль

ZTJR0c2kcTYВечарам у нядзелю супрацоўнікі АДАІ РАУС спынілі аўтамабіль ВАЗ, які імчаўся па вуліцы Мічурына райцэнтра, ствараючы небяспечныя ўмовы для іншых удзельнікаў дарожнага руху.

Пры размове з кіроўцам інспектары звярнулі ўвагу на яго неадэкватныя паводзіны і накіравалі ў ЦРБ для правядзення медыцынскага агляду. Як паведаміў начальнік АДАІ РАУС Максім КУНДАЛЕЎ, падчас праверкі медыкі высветлілі, што ў крыві мясцовага жыхара ўтрымліваецца 1,7 праміле спіртнога.

За кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення мужчына прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *