У раённым аглядзе супрацьпажарнага стану жыллёвага фонду ў населеных пунктах па выніках працы за мінулы год пераможцам прызнана аглядальная камісія Машчаніцкага сельвыканкама

За 2016 год члены аглядальнай камісіі правялі абследванне 976 домаўладанняў. У паселішчах, што знаходзяцца на тэрыторыі нашага сельсавета, пражываюць 516 адзінокіх людзей, 65 – адзінокіх састарэлых і 25 мнагадзетных сем’яў. На жаль, сярод жыхароў сельсавета ёсць і тыя, хто вядзе асацыяльны лад жыцця: іх 67. Работнікі сацыяльнай службы і члены аглядальнай камісіі не абмінаюць сваёй увагай домаўладанні ўсіх гэтых катэгорый насельніцтва. Напрыклад, жыллё, у якім пражываюць адзінокія і адзінокія састарэлыя грамадзяне, на працягу мінулага года было абследавана па два, а некаторыя дамы і больш разоў. Па выніках праверак па 12 такіх домаўладанняў была накіравана адпаведная інфармацыя ў раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва для аказання дапамогі іх гаспадарам. Таксама было напісана 36 лістоў дзецям састарэлых грамадзян, у якіх звярталася іхняя ўвага на неабходнасць неадкладнага ўхілення ў жыллі бацькоў выяўленых парушэнняў пажарнай бяспекі. Сельсавецкая аглядальная камісія накіравала ў РАНС 107 хадайніцтваў аб прыняцці мер ўздзеяння на тых гаспадароў домаўладанняў, якія не жадалі ліквідаваць у сваім жыллі дапушчаныя парушэнні патрабаванняў супрацьпажарнай бяспекі, што маглі пасадзейнічаць узнікненню пажараў.

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі ад іх людзей у большасці дамоў, дзе пражываюць інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, мнагадзетныя сем’і, адзінокія і адзінокія старыя, устаноўлены аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, зроблены рамонты пячнога ацяплення і электрычнай праводкі, заменены элементы сілкавання АПА.

Педагогі ўстаноў адукацыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета, пастаянна праводзяць для дзяцей разнастайныя мерапрыемствы на супрацьпажарную тэматыку, вучаць школьнікаў правільна дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях.

Ксенія МІНЧУК,

кіраўнік справамі Машчаніцкага сельвыканкама.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *