Бліжэй да чалавека

Яшчэ ў час самых моцных студзеньскіх маразоў чародка шэрых курапатак прыляцела на спартыўную пляцоўку, што ў мікрараёне гарадскіх шматкватэрных дамоў па вуліцы Калініна. Многія жыхары іх з разуменнем аднесліся да нечаканых гасцей і пачалі падкармліваць пярнатых. Птушкам, відаць, прыйшліся даспадобы ўвага і клопат людзей. Чатырнаццаць курапатак цягам месяца рэгулярна прылятаюць на пляцоўку, каб пасталавацца. Часта здараецца, што яны тут знаходзяцца на працягу ўсяго дня.

курапат

Што ж, гэта лішні раз пацвярджае спаконвечную народную мудрасць: усё жывое цягнецца да жывога. Асабліва ў крытычных, надзвычайных сітуацыях.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *