Днямі бялынічане атрымалі па два паведамленні на плату за выкарыстаныя ў студзені жыллёва-камунальныя паслугі

Днямі бялынічане атрымалі па два паведамленні на плату за выкарыстаныя ў студзені жыллёвакамунальныя паслугі. Справа ў тым, што камунальнікі ўзялі на сябе дадатковыя абавязацельствы па скарачэнні выдаткаў, таму ім прыйшлося зрабіць пераразлік.

Як паведамілі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі, нягледзячы на  сур’ёзныя маразы, якія былі             ў студзені, калі тэмпература апускалася да мінус 28 градусаў, беларусы адчуюць падаражанне паслуг ацяплення толькі за кошт павелічэння тарыфаў. Рост аб’ёмаў спажытай цеплаэнергіі ЖКГ возьме на сябе і пагасіць за кошт зніжэння выдаткаў на працягу года.

— Сума розніцы паміж першай жыроўкай, па якой многія ўжо аплацілі паслугі, і другой пяройдзе на люты, — тлумачыць начальнік разліковага аддзела БУКП “Жылкамгас” Алеся ДЗЕРАВЯШКА. – Такім чынам, грамадзяне могуць не хвалявацца з-за пераплаты.

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *