Лепшым малаказборшчыкам стаў працаўнік ААТ “Новая Друць” Уладзімір АЛЕКСЕЕВІЧ

РуплівецПа выніках работы за 2016 год пераможцам сярод сельгасарганізацый раёна па закупцы малака ў насельніцтва прызнана ААТ “Новая Друць”. Таварыства атрымала ад кароў з прыватнага статку больш за 190 тон малака.

А лепшым малаказборшчыкам стаў працаўнік гэтай сельгасарганізацыі Уладзімір АЛЕКСЕЕВІЧ з аграгарадка Вялікая Машчаніца. Зімой ён штодзень злівае ў агульны бідон у сярэднім 120 літраў сырадою. Летам гэтая лічба павялічваецца больш чым  удвая.

Усяго на падворках жыхароў населеных пунктаў Цяхцінскага і Машчаніцкага сельсаветаў, на тэрыторыі якіх знаходзіцца ААТ “Новая Друць”, утрымліваюцца 73 каровы і ў сярэднім за год ад кожнай з іх гаспадары здаюць дзяржаве па 2600 кілаграмаў малака.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *