Недастатковасць прынятых мер

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці даў ацэнку арганізацыі работы па выкарыстанні і захоўванні паліўнаэнергетычных рэсурсаў у іх вытворцаў і спажыўцоў.

Вынікі кантролю ў гэтай сферы былі разгледжаны на пасяджэнні калегіі Камітэта. Звернута ўвага на недастатковасць прынятых мер па стварэнні ў вобласці неабходных запасаў мясцовых відаў паліва на асенне-зімовы перыяд, будаўніцтве навесаў для іх складзіравання, тыповыя парушэнні парадку іх захоўвання і выкарыстання на вытворчых аб’ектах. Таксама выяўлены шматлікія недахопы па эксплуатацыі кацельнага абсталявання, утрыманні будынкаў кацельняў і прылеглых да іх тэрыторый, абсталяванні вытворчых аб’ектаў неабходнымі тэхнічнымі сродкамі, неадзінкавыя выпадкі эканамічна неэфектыўнага выкарыстання мясцовых відаў паліва з павышанай вільготнасцю.

Унесены канкрэтныя прапановы для прыняцця мер. Іх рэалізацыя ўзята на кантроль.

Алег САДОЎСКІ,

старшыня Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *