З 1 сакавіка “Зара над Друццю” дае старт новаму інтэрнэт-праекту “Сямейныя фотахронікі”

З 1 сакавіка “Зара над Друццю” дае старт новаму інтэрнэт-праекту “Сямейныя фотахронікі”.

Гэта фотапраект, у якім могуць прыняць удзел усе жыхары раёна без узроставых абмежаванняў. Для ўдзелу неабходна з 1 сакавіка па 1 снежня 2017 года адправіць групавы фотаздымак некалькіх пакаленняў адной сям’і, фота сямейнай дынастыі, здымкі дакументальнага адлюстравання сямейнага жыцця і да т.п., якія былі зроблены ў перыяд да 2000 года:

— на папяровым носьбіце па пошце (з вяртаннем) з пазнакай “Конкурс” на адрас: г. Бялынічы, вул. Савецкая, 27, раённая газета “Зара над Друццю”;

— на электронны адрас drut@tut.by з пазнакай “Конкурс” або ў групы газеты ў сацыяльных сетках “Вконтакте” і “Одноклассники”.

Абавязкова дадаецца невялікая тлумачальная запіска пра тое, калі, дзе, пры якіх умовах і з нагоды чаго было зроблена фота, хто на ім адлюстраваны, а таксама імя і прозвішча аўтара, яго кантактныя дадзеныя.

Усе дапушчаныя да ўдзелу ў конкурсе здымкі будуць размешчаны на нашым сайце zara.by у новай рубрыцы “Сямейныя фотахронікі”, а таксама ў афіцыйных групах “Вконтакте” і “Одноклассники”. Кожны месяц праз галасаванне ў сацыяльных сетках і на сайце, а таксама па выбары рэдакцыі вызначаецца здымак (або некалькі), які будзе надрукаваны ў газеце. Сярод штомесячных пераможцаў напрыканцы 2017 года (таксама праз галасаванне) будзе выбрана лепшае фота конкурсу. Усе ўдзельнікі атрымаюць дыпломы рэдакцыі, а пераможца ўзнагароджваецца каштоўным прызам.

Чакаем вашы “Сямейныя фотахронікі”!

Положение

Аксана ПЛЕСКАНЁВА,

куратар праекта.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *