Турнір па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат 2002 г.н. і маладзей “Белыя маланкі!” прайшоў у МЦ “Ветразь”

Турнір па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат 2002 г.н. і маладзейБелыя маланкі!” прайшоў у МЦВетразь”.

Усе гульні праходзілі ва ўпартай барацьбе, кожны спартсмен імкнуўся да перамогі і не хацеў саступаць яе праціўніку.

Пераможцам турніру сярод юнакоў прызнаны Дзмітрый РЫБАКОЎ (Галоўчынская СШ), другое месца заняў Сяргей БЕРШАКОЎ, вучань Цяхцінскага ВПК ДССШ, бронзавым прызёрам стаў Сяргей ЦАПІК з гэтай жа ўстановы. Сярод дзяўчат перамогу святкавала Таццяна ЯСЬКОВА (Цяхцінскі ВПК ДССШ), другой стала Анастасія ЗЯЗЮЛІНА з Вішоўскай СШ, замкнула тройку пераможцаў вучаніца Свяцілавіцкага ВПК ДССШ Яна ДЖАФАРАВА. Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі арганізатараў конкурсу — аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і МЦ “Ветразь”, а таксама кубкамі і каштоўнымі падарункамі спонсара — індывідуальнага прадпрымальніка Аляксандра ЛАЗАРОНКА.

Вольга НАБОКАВА.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *