“Дзень бяспекі. Увага ўсім!”

вним_waifu2x_art_noise2_tta_1Пад такой назвай у рэспубліцы стартавала акцыя, прысвечаная Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.

Вельмі важна дапамагчы сарыентавацца і навучыць падрастаючае пакаленне, як правільна паводзіць сябе пры пагрозе жыццю і здароўю. Таму першы этап рэспубліканскай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” пачнецца з адзінага дня грамадзянскай абароны ў навучальных установах, на якім адпрацуюць планы эвакуацыі, а таксама правядуць тэматычныя заняткі са школьнікамі.

На другім этапе, які пройдзе з 9 па 17 сакавіка, выратавальнікі правядуць бацькоўскія сходы. Яны раскажуць аб асноўных прычынах пажараў, аб дзеяннях па сігнале “Увага ўсім!”, а таксама нагадаюць аб выкананні дзецьмі правілаў бяспекі ў перыяд вясновых канікул.

Кацярына ЛЮБІВАЯ,

інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *