Ахвяра пажару

Трэцяга сакавіка а другой гадзіне ночы ў ЦАУ РАНС паступіла паведамленне аб пажары жылога дома па вуліцы Піянерская райцэнтра.

Падчас прыбыцця падраздзялення на месца здарэння дом гарэў адкрытым полымем, дах і перакрыццё часткова    абрушыліся. Цела гаспадара, мужчыны 1961 года нараджэння, было знойдзена выратавальнікамі ў калідоры.

Прычына пажару высвятляецца. Праверку па факце гібелі праводзіць раённы аддзел Следчага камітэта.

Кацярына ЛЮБІВАЯ,

інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *