Маецца шэраг недахопаў

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за дзейнасцю КУП “Магілёўскае абласное ўпраўленне капітальнага будаўніцтва” і яго даччыных прадпрыемстваў (УКБ).

Калегіяй адзначана, што УКБ у цэлым выконваюць ускладзеныя на iх заканадаўствам функцыі. З іх удзелам у вобласці ўзводзяцца новыя сацыяльна значныя для дзяржавы  аб’екты.

Разам з тым маецца шэраг недахопаў, якія негатыўна адбіваюцца на выніковасці працы, арганізацыі будаўнічага працэсу і выкарыстанні бюджэтных сродкаў.

УКБ пры ўзвядзенні дзяржаўных аб’ектаў не надаюць дастатковай увагі эканоміі бюджэтных сродкаў, выкананню нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва, скарачэння “даўгабудаў”. Існуюць недахопы ў арганізацыі працы па захаванасці такіх аб’ектаў, неналежным чынам рэалізуецца функцыя тэхнічнага нагляду.

Дапускаюцца парушэнні патрабаванняў заканадаўства пры прыёмцы пабудаваных і эксплуатацыі незавершаных аб’ектаў, па размеркаванні прыбытку, атрыманага ад будаўніцтва камерцыйных жылых дамоў, ажыццяўленні дзяржаўных закупак, утрыманні будынкаў і збудаванняў, прадастаўленні звестак дзяржстатсправаздачнасці, абыходжанні з адходамі, уліку, захаванні і выкарыстанні каштоўных, чорных і каляровых металаў, выплаце заработнай платы, вядзенні бухгалтарскага ўліку.

На калегіі выпрацаваны прапановы па аптымізацыі дзейнасці УКБ і ліквідацыі выяўленых недахопаў, выкананне якіх узята на кантроль.

Алег САДОЎСКІ,

старшыня Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *