Стагоддзе служаць закону, народу, Айчыне!

ровд2017 год — знакавы для нашых праваахоўнікаў: сёлета беларуская міліцыя адзначае свой векавы юбілей. За гэты час адбылося нямала змен, пачынаючы з форменнага адзення вартавых правапарадку і заканчваючы метадамі раскрыцця злачынстваў.

Гісторыя

Бялыніцкая раённая міліцыя была ўтворана ў 1924 годзе. Да гэтага часу, яшчэ ў пачатку 1920-х гадоў, у мястэчку Бялынічы знаходзілася ўпраўленне 3-га раёна Магілёўскай павятовай міліцыі, якое забяспечвала ахову грамадскага парадку на тэрыторыях Бялыніцкай, Нежкаўскай і Царковіцкай валасцей.

Гераізм і пільнасць нашых міліцыянераў асабліва праявіліся падчас  Вялікай Айчыннай вайны. 14 ліпеня 1941 года будынак райаддзела НКУС, які тады знаходзіўся на месцы цяперашняга РЦК, паспрабавалі захапіць пераапранутыя ў чырвонаармейскую форму фашысцкія дыверсанты. Аднак, дзякуючы смелым і рашучым дзеянням праваахоўнікаў, група немцаў (каля 20 чалавек) была знішчана.

У пасляваенны час супрацоўнікі міліцыі ўсе свае сілы накіроўвалі на знішчэнне бандыцкіх фарміраванняў, якія дзейнічалі на тэрыторыі раёна. Пры дапамозе нашых вартавых закона былі спынены злачынствы банды Аношкі, удзельнікі якой рабавалі і расстрэльвалі мірных жыхароў, падпальвалі будынкі.

Бялыніцкія міліцыянеры выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане, прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, змагаліся з крыміналам у “ліхія 90-я”…

Мінулі дзесяцігоддзі з той пары, калі на службу ў райаддзел заступілі тыя, хто зараз носіць пачэснае званне ветэранаў РАУС. Пра свае нялёгкія міліцэйскія будні яны расказалі на старонках “Зары над Друццю” ў рамках творчага праекта журналіста Вольгі НАБОКАВАЙ “Да 100-годдзя беларускай міліцыі”.

Сучаснасць

Сёння штатная колькасць РАУС складае каля 70 чалавек. Калектыў па ўзросце малады: большая частка яго – амаль 73 % – не дасягнула і 35 гадоў. Але нельга сказаць, што ім не хапае дасведчанасці: звыш 26 % больш за 15 гадоў адслужылі ў РАУС і дзесьці каля 60 % маюць вышэйшую адукацыю.

Як паказваюць вынікі анкетавання, праведзенага ў пачатку бягучага года супрацоўнікамі штаба МУС Беларусі, на пытанне: “Ці давяраеце вы міліцыі свайго раёна?”, амаль 70 % апытаных грамадзян далі станоўчы адказ. І гэта не дзіўна, бо ў райаддзеле нясуць службу прызнаныя прафесіяналы, якія не раз паспяхова разблытвалі самыя складаныя справы.

уг.розыск

Позняй восенню ў далёкім 1995 годзе ў аператыўную дзяжурную службу РАУС паступіла паведамленне ад магіляўчаніна: нехта скраў з яго дачнага домаўладання ў вёсцы Забалоцце  халадзільнік і тэлевізар. Знайсці злачынцу даручылі маладому оперупаўнаважанаму аддзялення крымінальнага вышуку, нядаўняму выпускніку Магілёўскай школы міліцыі Андрэю ГАРБУЗАВУ.

— Гэты выпадак – маё першае раскрытае злачынства ў паслужным спісе – памятаю да дробязей, — прызнаецца маёр міліцыі. — Вядома, даводзіцца сутыкацца з рознымі цяжкасцямі, да якіх трэба быць падрыхтаваным і фізічна, і маральна.

За два дзесяцігоддзі на варце правапарадку Андрэй Анатольевіч дасягнуў пэўных вышынь: ён узнагароджаны медалём “За бездакорную службу” ІІІ ступені, а па выніках спаборніцтва за 2016 год рашэннем райвыканкама ўдастоены першай прэміі ў намінацыі “Лепшы работнік праваахоўных органаў”. Дасведчаны старшы оперупаўнаважаны ліча, што калі ўжо выбраў прафесію міліцыянера, то гэта на ўсё жыццё.

участковые

Такога ж прынцыпа прытрымліваецца і ўчастковы інспектар ААПП РАУС Аляксандр ШУТОЎ. З 1994 года маёр міліцыі сочыць за парадкам на вуліцах райцэнтра.

— Вялікую ролю ў нашай працы адыгрывае прафілактыка, — адзначае Аляксандр Мікалаевіч. — Часам, каб папярэдзіць непапраўнае, дастаткова аднаго толькі слова. Да кожнага чалавека можна знайці падыход, таму ўчастковы інспектар павінен быць для грамадзян не толькі абаронцам, але і дарадцам, і псіхолагам.

Родная сястра Аляксандра Шутова – Таццяна КОЗЫРАВА – маёр юстыцыі, старшы следчы РАСК, а яго сярэдні сын Андрэй плануе паступаць у Мінскае кадэцкае вучылішча.

— Безумоўна, паважаю і падтрымліваю выбар Андрэя, — гаворыць участковы. — Старэйшы сын Кірыл збіраецца звязаць сваё жыццё з тэхнікай, а малодшы, пяцігадовы Саша, пакуль што наведвае дзіцячы садок.

Будучыня

Многае з таго, чым займаюцца зараз бялыніцкія міліцыянеры, разлічана на перспектыву. Гэта і разнастайныя прафілактычныя мерапрыемствы, эфект ад правядзення якіх праявіцца толькі з цягам часу, і абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Аднак у першую чаргу кіраўніцтва райаддзела робіць стаўку на маладых, здольных супрацоўнікаў, якія пераймаюць каштоўны вопыт старэйшых калег і папярэднікаў і становяцца годнай ім зменай. Дарэчы, летась калектыў папоўніўся чатырма навічкамі, у тым ліку і выпускніком Магілёўскага інстытута МУС – Арцёмам БАДУЛІНЫМ, які зараз служыць старшым оперупаўнаважаным групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі.

Па слядах свайго бацькі Віктара Вячаслававіча пайшоў малодшы ўчастковы інспектар Павел БАРАШКОЎ. З самага дзяцінства старшы сяржант марыў стаць праваахоўнікам, цікавіўся ўсім, што звязана з міліцэйскай службай. І вось напрыканцы 2013 года ён пераступіў парог РАУС…

— Добрым прыкладам стаў для мяне і стрыечны брат Аляксандр БАРАШКОЎ, які таксама служыць участковым, — расказвае малады чалавек. — Высока цаню тое, што калегі падтрымліваюць у цяжкую хвіліну і дапамагаюць карыснымі парадамі. Канечне, яшчэ не магу пахваліцца ўнушальным вопытам і значнай колькасцю раскрытых спраў, бо знаходжуся толькі ў пачатку сваёй міліцэйскай  карьеры.

Аднак Павел Барашкоў паспеў праявіць сябе, аб чым сведчаць Грамата УУС Магаблвыканкама і Падзячны ліст кіраўніцтва РАУС. У гэтым годзе перспектыўны малодшы ўчастковы інспектар плануе паступаць у Акадэмію МУС.

Пра бесперапынную цесную сувязь пакаленняў праваахоўнікаў яскрава сведчаць шматлікія дынастыі. Кролы, Ігнатовічы, Балдышэўскія, Глінскія, Гарбузавы… Прадстаўнікі гэтых сем’яў і далей будуць самааддана і сумленна служыць народу, закону, Айчыне!

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Фота аўтара.

ровд4З гонарам святкуем юбілей

Паважаныя калегі, дарагія ветэраны! Віншую вас са 100-годдзем беларускай міліцыі!

Паспяховая дзейнасць райаддзела залежыць ад усіх структурных падраздзяленняў, ад кожнага праваахоўніка.

Супрацоўнікі аператыўнай дзяжурнай часці сталі рэагаваць на паведамленні хутчэй. Яны якасна і дасканала працуюць з інфармацыяй, як сапраўдныя псіхолагі размаўляюць з людзьмі ў стрэсавай сітуацыі.

Арганізатарскімі ўменнямі і зладжанасцю вылучаюцца міліцыянеры ізалятара часовага ўтрымання.

ивс

Інспектары аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі – аснова міліцыі, бо ад іх штодзённага кантролю залежыць спакой нашых грамадзян, а эфектыўнасць праведзеных імі прафілактычных мерапрыемстваў забяспечвае памяншэнне рэцыдыўнай злачыннасці ў будучым.

Без страху за самыя складаныя справы бяруцца оперупаўнаважаныя крымінальнага вышуку. Аналітыкі па натуры, у пошуках праўды яны не лічацца з асабістым часам.

Высокакваліфікаваныя спецыялісты групы па грамадзянстве і міграцыі заўсёды гатовы пракансультаваць людзей па пытаннях афармлення патрэбных дакументаў, рэгістрацыі, дзейсна кантралююць міграцыйныя працэсы ў раёне. Менавіта яны выдаюць грамадзянам галоўны дакумент у жыцці — пашпарт.

Каб на дарогах Бялыніччыны было спакойна, інспектары АДАІ днямі і   начамі нясуць сваю нялёгкую службу. Дзякуючы ім, з кожным годам зніжаецца колькасць ДТЗ, павышаецца культура паводзін удзельнікаў дарожнага руху.

IMG_7280

Супрацоўнікі, якія займаюцца ідэалагічнай работай і кадравым забеспячэннем, згуртоўваюць нашых праваахоўнікаў, абараняюць іх інтарэсы, дапамагаюць навічкам уліцца ў калектыў. Напрыканцы 2016 года яны поўнасцю ўкамплектавалі РАУС.

Моцная падтрымка адчуваецца і з боку тылавых работнікаў, якія робяць райаддзел – наш другі дом – утульней.

Зладжанае ўзаемадзеянне ўсіх структурных падраздзяленняў – задача супрацоўнікаў штаба, якія пісьменна аб’ядноўваюць элементы праваахоўнай сістэмы для атрымання высокіх вынікаў.

Разам з намі адзначаюць векавы юбілей ветэраны і былыя начальнікі РАУС. У свой час яны дастойна стаялі на варце правапарадку, пісалі багатую гісторыю райаддзела, якой зараз ганарыцца кожны бялыніцкі міліцыянер. Маладое пакаленне праваахоўнікаў беражліва захоўвае і памнажае закладзеныя імі традыцыі.

У гэты дзень нельга не ўспомніць і пра тых, хто чакае вартавых правапарадку дома. Шчыры дзякуй вам за цярпенне, разуменне і падтрымку!

штаб

РОВД2

дежурка

Сяргей КРАСНОЎ,

начальнік РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *