Неабходнасць далейшага ўзаемадзеяння

У Магілёве абмеркавалі рэалізацыю шэрага інвестпраектаў, якія фінансуюцца за кошт сродкаў Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця.

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці прайшла рабочая сустрэча з кіраўніком Прадстаўніцтва Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця ў Рэспубліцы Беларусь Ян Чул Кімам.

У ходзе перагавораў былі абмеркаваны асноўныя напрамкі дзейнасці Сусветнага банка на тэрыторыі рэспублікі, прынцыпы выдзялення банкам пазыковых рэсурсаў на рэалізацыю значных інвестпраектаў,

а таксама асноўныя падыходы да ажыццяўлення кантролю за іх мэтавым і эфектыўным выкарыстаннем пры будаўніцтве дзяржаўных аб’ектаў, у тым ліку з боку Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Падчас сустрэчы бакі абмяняліся думкамі аб арганізацыі будаўніцтва за кошт сродкаў банка важнага сацыяльна-значнага для Магілёўскай вобласці аб’екта – галоўнага каналізацыйнага калектара ў абласным цэнтры, арыентыровачным коштам будаўніча-мантажных работ парадку 8 млн долараў ЗША, перспектывах яго завяршэння ва ўстаноўленыя тэрміны (верасень 2018 года). Таксама быў выказаны шэраг праблемных пытанняў, якія ўзніклі у ходзе будаўніцтва, і разгледжаны шляхі іх вырашэння.

Па выніках сустрэчы бакі выказалі агульнае меркаванне аб неабходнасці далейшага ўзаемадзеяння пры будаўніцтве дзяржаўных аб’ектаў, якія фінансуюцца за кошт сродкаў банка.

Алег САДОЎСКІ,

старшыня Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *