Патрабуе паляпшэння

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці дадзена ацэнка дзейнасці мясцовых органаў улады і арганізацый па забеспячэнні належнага будаўніцтва і эксплуатацыі аб’ектаў добраўпарадкавання і інжынерна-транспартнай інфраструктуры ў г. Магілёў.

Адзначана, што арганізацыя работ па планаванні, фінансаванні, будаўніцтве і эксплуатацыі аб’ектаў добраўпарадкавання патрабуе паляпшэння.

У гэтай сферы маецца шэраг праблем, якія негатыўна адбіваюцца на эстэтычным успрыманні і ўзроўні прывабнасці горада, эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўных сродкаў, выніках дзейнасці і іміджы будаўнічых і абслуговых арганізацый.

Асноўныя з іх: неналежная арганізацыя будаўнічага працэсу, неэфектыўнае планаванне і размеркаванне бюджэтных сродкаў, іх дэфіцыт, нізкая ў шэрагу выпадкаў якасць выкананых на аб’ектах добраўпарадкавання будаўніча-мантажных работ, фармальная праца камісій пры прыёмцы ў эксплуатацыю пабудаваных аб’ектаў, неналежнае аказанне паслуг па ўтрыманні аб’ектаў добраўпарадкавання, а таксама недастатковы ўзровень культуры насельніцтва горада ў пытаннях эфектыўнага выкарыстання грамадскіх тэрыторый і захавання на іх санітарнага парадку.

Камітэтам унесены прапановы па выпраўленні сітуацыі і павышэнні ўзроўню добраўпарадкавання Магілёва.

Алег САДОЎСКІ,

старшыня Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *