Матчына радасць: Жыхарка аграгарадка Вішоў Алена АНДРЭЕВА нарадзіла і выхоўвае пяць дачушак

Самае вялікае шчасце кожнай жанчыны — у яе дзецях. І гонар, і ўцеха. І няхай моўчкі зайздросцяць тыя, хто не разумее гэтай вялікай маральнай і чалавечай каштоўнасці – быць маці.

Андрэева

Жыхарка аграгарадка Вішоў Алена АНДРЭЕВА нарадзіла і выхоўвае пяць дачушак. Яны шчыра адказваюць ёй пяшчотай і любоўю, падтрымліваюць, дапамагаюць справіцца з неадкладнымі клопатамі. У такой дзявочай кампаніі кожны звычайны дзень мае сваю непаўторную афарбоўку. А што ўжо казаць пра святочны дзень 8 Сакавіка ў іх сям’і – адзін з самых любімых. Гэта выдатная нагода сказаць шмат цёплых слоў сваёй маці, сястрычкам і, безумоўна, пачаставацца чым-небудзь смачненькім, што з асаблівай пяшчотай прыгатуюць рукі дарагіх і блізкіх людзей.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *