Падведзены вынікі ўдзелу спартыўных каманд працоўных калектываў у спаборніцтвах круглагадовай спартакіяды за мінулы год

Падведзены вынікі ўдзелу спартыўных каманд працоўных калектываў у спаборніцтвах круглагадовай спартакіяды за мінулы год.

Першае месца заваявала дружына ПЛ № 17, другое – каманда БУКП “Жылкамгас”, трэцяе – спартсмены аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА ўручыў кіраўнікам працоўных калектываў – пераможцам круглагадовай спартакіяды – дыпломы адпаведных ступеняў і кубкі.

мякшына

Дыплом райвыканкама і Кубак старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Кадаценка ўручае начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяне МЯКШЫНАЙ. Да слова сказаць, у складзе спартыўнай дружыны ў  спаборніцтвах круглагадовых спартакіяд высокіх вынікаў заўсёды дабіваюцца прадстаўніцы аддзела адукацыі, спорту і турызму Марыя ПАТРЫНА, Святлана КРАЎЦОВА, Вікторыя ВАШАЦЬКОВА, Вікторыя ДУДКІНА.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *