У малай зале РЦК адбылася творчая сустрэча з папулярнай беларускай пісьменніцай і паэтэсай Наталляй Батраковай

У малай зале РЦК адбылася творчая сустрэча з папулярнай беларускай пісьменніцай і паэтэсай Наталляй Батраковай, аўтарам вядомых раманаўТерритория души”, “Площадь согласия”, “Миг бесконечности”, а таксама некалькіх вершаваных зборнікаў.

бат1Даверлівы дыялог пісьменніцы з чытачамі доўжыўся больш за дзве гадзіны і прайшоў на адным дыханні. Нагодай для сустрэчы, якую ўдзячныя землякі чакалі чатыры гады, стаў выхад у свет працягу дылогіі Наталлі Батраковай “Миг бесконечности”. Кніга “Бесконечность любви, бесконечность печали…” зноў паклікала чытачоў у знаёмы, напоўнены цікавымі сюжэтнымі лініямі і мнагаграннымі персанажамі, свет. Тэрыторыя дзейнасці герояў прачэрчана на старонках кнігі так дэталёва, што лёгка можна знайсці тыя мінскія вулачкі і скверы, дамы і кафэ, дзе адбываюцца падзеі рамана.

Наталля Мікалаеўна шчыра і падрабязна адказвала на пытанні вядучай сустрэчы Алены ГРЫБАЙЛАВАЙ, расказала пра свае жыццёвыя прынцыпы і погляды, на якіх, у тым ліку, грунтуюцца сюжэты раманаў і характары іх персанажаў, падзялілася ўспамінамі пра дзяцінства, яркімі жыццёвымі момантамі і планамі на будучыню.

Падчас сустрэчы аўтарка дэкламавала вершы, якія выклікалі глыбокае суперажыванне ў кожнага слухача, і выканала некалькі песень, напісаных на яе вершы. Адна з іх прагучала ў момант дэманстрацыі буктрэйлера да новага паэтычнага зборніка “Экстрасистолы любви”.

У канцы мерапрыемства яго ўдзельнікі мелі магчымасць набыць кампактдыск з вершамі і кнігі Наталлі Батраковай, атрымаць аўтограф, уручыць кветкі і проста абмяняцца парай слоў з любімым аўтарам.

Тэкст і фота

Андрэя СУПІТАЛЁВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *