У падарунак – БелАЗ

Вучні 6 “Б” і 7 “А” класаў СШ №1 імя М.І. Пашкоўскага адправіліся на экскурсію на месца зараджэння беларускай вытворчасці машын-гігантаў – у ААТ “БелАЗ”.

машина

Перад тым, як пачаць займальную вандроўку па тэрыторыі прадпрыемства, усе рабяты абавязкова апранулі сігнальныя камізэлькі, каб сярод буйной тэхнікі іх добра было відаць. Спачатку яны наведалі музей працоўнай славы, дзе ўбачылі макеты выпушчаных на заводзе машын, а таксама горныя пароды, якія яны перавозяць.

Экскурсійная група ўбачыла і сапраўдныя самазвалы, пачынаючы з самых маленькіх, грузападымальнасць якіх складае ад 30 да 60 тон, і заканчваючы велізарнымі, што з лёгкасцю перавозяць 320-360 тон груза. Усе жадаючыя мелі магчымасць пабываць у кабіне аднаго з такіх гігантаў.

Падчас экскурсіі школьнікі атрымалі столькі ўражанняў, што ім нават не хацелася пакідаць завод. На развітанне кожнаму з іх уручылі падарунак на памяць – маленькую копію самазвала.

Алена ЗМІЁВА,

класны кіраўнік 7 “А” класа СШ №1 імя М.І. Пашкоўскага.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *