Адзначаны трыма дыпломамі

Хто мы? Хто мае продкі? Чым яны займаліся? У што верылі?

Каб адказаць на гэтыя пытанні, бліжэй пазнаёміцца з побытам продкаў, рэчамі і прыладамі працы, якія служылі беларускаму селяніну, вучні 5 класа Іскраўскай базавай школы пад кіраўніцтвам настаўніцы Валянціны КРАЎЦОВАЙ адправіліся на экскурсію ў сялянскую хату жыхароў вёскі Лубяны Марыі Венідзіктаўны і Васіля Гаўрылавіча ЖУГАНОЎ. Гаспадары яе зрабілі ўсё магчымае, каб дзеці змаглі пабываць у тым, цяпер ужо такім далёкім для іх, часе.

карпік

Вынікам гэтай экскурсіі стала даследчая работа вучняў на тэму: “Скарбніца традыцый маіх дзядоў”. Яна была адпраўлена на раённы конкурс навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, дзе адзначана дыпломам ІІ ступені. Гэта калектыўнае даследванне прыняло ўдзел і ў абласным конкурсе. Вынік яго – Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Радзімы спадчына – мой гонар” .

А днямі стала вядома, што калектыў вучняў 5 класа са “Скарбніцай традыцый маіх дзядоў” стаў адным з пераможцаў рэспубліканскага конкурсу і ўзнагароджаны Дыпломам Міністэрства адукацыі  Беларусі.

Дзмітрый КАРПІКАЎ,

дырэктар Іскраўскай БШ.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *