Векавыя адвага, гонар і доблесць

Суровая прыгажосць параднай формы, бляск залатых зорак на пагонах…  4 сакавіка бялыніцкія праваахоўнікі маштабна адсвяткавалі 100-годдзе беларускай міліцыі.

Урачыстасці з нагоды векавога юбілею вартавых правапарадку пачаліся яшчэ раніцою: у памяць пра калег, якія загінулі ў час выканання службовых абавязкаў, міліцыянеры ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі Віктара ЦЕЛЕШАВА каля будынка РАУС. Пасля ганаровыя госці на чале са старшынёй райвыканкама Мікалаем КАДАЦЕНКАМ прынялі ўдзел у адкрыцці абноўленай аператыўнай дзяжурнай часці.

Апоўдні ў РЦК распачаўся святочны канцэрт. З вялікіх экранаў на адрас супрацоўнікаў міліцыі прагучалі самыя шчырыя віншаванні ад міністра ўнутраных спраў Ігара ШУНЕВІЧА, начальніка УУС Магаблвыканкама Аляксандра КАВАЛЬЧУКА.

Падчас мерапрыемства заслужанымі ўзнагародамі былі адзначаны лепшыя праваахоўнікі Бялыніччыны. З рук начальніка РАУС Сяргея КРАСНОВА юбілейныя медалі МУС “100 гадоў беларускай міліцыі” атрымалі першы намеснік начальніка райаддзела міліцыі Аляксандр ДРАЗДОЎ, начальнік штаба Дзмітрый ІГНАТОВІЧ, начальнік АДАІ Максім КУНДАЛЕЎ, супрацоўнікі раённага аддзялення дэпартамента аховы — начальнік Аляксандр ДУДКІН і інспектар Мікалай КОЗЫРАЎ, старшыня савета пярвічнай арганізацыі ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войск Аляксандр ЮШКЕВІЧ, старшы аператыўны дзяжурны Віктар ЛЫСКОЎСКІ, а таксама Валянціна ШУМІЛАВА — жонка міліцыянера Валерыя ШУМІЛАВА, які загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.

Падзячных лістоў і грашовых прэмій ўдастоіліся супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку — начальнік Аляксандр БАЛДЫШЭЎСКІ і старшы оперупаўнаважаны Сяргей ВАЙЦЯНКОЎ, начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Сяргей НІЗАЎЦОЎ, старшыя інспектары групы інфармацыйнага забеспячэння Юлія БАЛДЫШЭЎСКАЯ і Любоў ШАРАПАВА, малодшы ўчастковы інспектар Павел БАРАШКОЎ, міліцыянер-вадзіцель Сяргей ДУДКІН, вадзіцель групы тылавога забеспячэння Анатоль ФРАНЦУЗАЎ.

Граматай начальніка абласнога ўпраўлення дэпартамента аховы ўзнагароджаны міліцыянер-вадзіцель групы затрымання Юрый ЛАЗОЎСКІ, а Падзячным лістом раённага ўпраўлення дэпартамента аховы – міліцыянер-кінолаг Сяргей ПАРОЦІКАЎ.

Ганаровыя граматы райвыканкама Мікалай Кадаценка ўручыў старшаму оперупаўнаважанаму аддзела крымінальнага вышуку Андрэю ГАРБУЗАВУ, інспектару АДАІ Міхаілу ФІЛЬЧАНКУ, памочніку дзяжурнага АДС Васілю КАПШУКОВУ.

За гады бездакорнай службы падзячнымі лістамі і грашовымі прэміямі былі адзначаны і ветэраны РАУС Леанід ІГНАТОВІЧ, Аляксандр ГАГІЕЎ, Анатоль БАЛДЫШЭЎСКІ, Генадзь ДАЎГАЛЁЎ, Мікалай КАВАЛЁЎ.

Каштоўны падарунак да 100-годдзя беларускай міліцыі ад кіраўніцтва Магаблвыканкама атрымалі супрацоўнікі АДАІ РАУС: хутка парк спецтранспарту інспектараў папоўніцца новым аўтамабілем.

Неверагодную атмасферу свята стварылі яркімі нумарамі мясцовыя таленавітыя артысты. Парадавалі сваімі выступленнямі і самі міліцыянеры.

Гэты дзень назаўсёды застанецца ў памяці членаў сем’яў бялыніцкіх праваахоўнікаў. Безумоўна, кожны з іх ганарыцца тым, што іх родныя і блізкія самааддана і сумленна служаць закону, народу, Айчыне!

 

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *