Ларыса ЖУРАВОВІЧ арганізавала шэраг бясплатных экскурсій у раённы мастацкі музей імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі

У рамках выязнога артпраектаАб творчасці, каханні і самай звычайнай глыбінцывядомая беларуская мастачка, наша зямлячка Ларыса ЖУРАВОВІЧ арганізавала шэраг бясплатных экскурсій у раённы мастацкі музей імя В.К. БялыніцкагаБірулі для насельнікаў домаінтэрната для састарэлых і інвалідаў, выхаванцаў Старасельскага сацыяльнага прытулку і дапаможнай школыінтэрната.

Таксама Ларыса Віктараўна выступіла ў якасці экскурсавода: шмат гаварыла аб уласным жыцці і творчасці, распавядала наведвальнікам яе выставы “На сваёй зямлі” цікавыя  гісторыі аб напісанні карцін, дзялілася планамі на будучыню.

— Мне хочацца, пакуль ёсць такая магчымасць, адлюстроўваць паўсядзённае вясковае жыццё, звычайных, сціплых людзей, — падзялілася сваімі думкамі мастачка. — Пройдзе зусім няшмат часу, і тая вёска, якую мы з вамі памятаем, застанецца, хіба што, толькі на фотаздымках ды карцінах.

Шматпланавая выстава Ларысы Віктараўны нікога не пакінула абыякавым. Насельнікі дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў падоўгу затрымліваліся каля кожнай яе работы.

ДИСИ
— Гэта ж трэба так намаляваць! — не стрымаў свайго захаплення Ігар СУРУС. — Усе карціны прыгожыя, а нацюрморты ўвогуле, як сапраўдныя! Склалася такое адчуванне, што мы ўсе на некалькі хвілін вярнуліся дадому.

Цёплыя ўражанні ад наведвання выставы засталіся ў выхаванцаў Старасельскага сацыяльнага прытулку. Тым больш, што мастачка  арганізавала падвоз дзяцей у музей на ўласным аўтамабілі.

Вучні дапаможнай школы-інтэрната прыйшлі на экскурсію ў вольны ад заняткаў час і таксама з вялікай цікавасцю разглядалі карціны, слухалі расповед Ларысы Віктараўны аб сваім дзяцінстве, аб тым, як яна навучылася маляваць. А каб падмацаваць свае словы справай, мастачка прапанавала дзецям паспрабаваць самім зрабіць малюнак каляровымі крэйдамі на кардонцы.

— Калі вам будзе вельмі сумна, — звярнулася яна да дзяцей, — проста сядайце за стол, бярыце ў рукі аловак і пачынайце маляваць сонца. Паверце: пройдзе некалькі хвілін, і на душы стане лёгка і светла.

Картон

— Усе тыя людзі, для каго мы арганізавалі экскурсіі, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, інваліды і састарэлыя, не маюць магчымасці часта наведваць падобныя мерапрыемствы, — расказала Ларыса Журавовіч карэспандэнту раённай газеты. — Такія сустрэчы для іх – выдатная нагода далучыцца да свету мастацтва. Спадзяюся, што мая творчасць знайшла водгук у кожным сэрцы і збылася задума падарыць людзям трошкі душэўнай цеплыні. Штораз адкрываю для сябе тое, як яны ўмеюць шчыра радавацца нават самым маленькім і для кагосьці з нас нязначным падзеям. І гэта вельмі натхняе.

Дарэчы, Ларыса Журавовіч плануе ў рамках свайго арт-праекта наладзіць падобныя экскурсіі для асоб сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва па ўсёй Магілёўскай вобласці.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *