На працягу першай дэкады сакавіка актывісты ГА БРСМ правялі маладзёжную акцыю “Прылятайце ў Беларусь”

На працягу першай дэкады сакавіка актывісты ГА БРСМ правялі маладзёжную акцыю “Прылятайце ў Беларусь” са своеасаблівым заклікам да замежных гасцей — наведаць нашу краіну.

Мэта акцыі – прыцягненне ўвагі да міжнароднага турызму, запрашэнне  шматлікіх гасцей наведаць нашу краіну, развіццё мнагавектарнай маладзёжнай палітыкі.

Сёння наведаць Беларусь вельмі проста. Гэтаму спрыяе і ўвядзенне для жыхароў 80 замежных краін бязвізавага рэжыму.

Сімваламі гасціннасці і добразычлівасці беларусаў сталі арт-шпакоўні, якія вырабілі актывісты ГА БРСМ.

Акция

Вучні школ нашага раёна таксама далучыліся да гэтай акцыі. Яны пабудавалі крэатыўныя птушыныя домікі,    упрыгожылі іх нацыянальным арнаментам, надпісамі “#Прылятайце ў Беларусь” і развесілі на дрэвах. У хуткім часе ў іх паселяцца пярнатыя.

Фотаздымкі з сімвалічнымі шпакоўнямі і прывітальнымі словамі для замежных турыстаў можна знайсці ў інтэрнэце пад хэштэгам “#Прылятайце ў Беларусь”.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *