Сёння – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, прынятая 15 сакавіка 1994 года (змяненні і папраўкі ўносіліся ў 1996 і 2004 гг.), з’яўляецца дакументам вышэйшай юрыдычнай сілы, вызначае статус асобы і адлюстроўвае прававыя прынцыпы, замацаваныя ў найважнейшых міжнародных дакументах. Яна ўстанавіла адказнасць дзяржавы за стварэнне ўмоў для годнага і свабоднага развіцця асобы.

Канстытуцыя Беларусі складаецца з Прэамбулы, 9 раздзелаў, якія налічваюць 8 глаў і 146 артыкулаў.

Дакумент гарантуе права на працу як найбольш годны спосаб самасцвярджэння чалавека ў адпаведнасці з яго прызначэннем і здольнасцямі, права на ахову здароўя, а таксама бясплатную агульную сярэднюю і прафесійна-тэхнічную адукацыю. Сярэдняя спецыяльная і вышэйшая адукацыя даступна для ўсіх у адпаведнасці са здольнасцямі. Грамадзянам Беларусі гарантуецца і права на сацыяльнае забеспячэнне ў старасці, у выпадку інваліднасці і па іншых прычынах. Дзяржава праяўляе клопат аб ветэранах вайны і працы, а таксама аб асобах, якiя страцiлi здароўе пры абароне дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Правы і абавязкі грамадзян, замацаваныя ў Асноўным Законе, узаемазвязаныя. Захаванне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паважлівае стаўленне да сімвалаў краіны – Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага гімна – патрыятычны абавязак кожнага з нас.

Па традыцыі ў гэты дзень па ўсёй краіне праходзяць урачыстыя мерапрыемствы. А адной з галоўных падзей становіцца ўсебеларуская патрыятычная акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі!”, у рамках якой14-гадовыя юнакі і дзяўчаты атрымліваюць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. У нашым раёне сёння галоўны дакумент атрымалі 24 школьнікі. Траім з іх ён  ўручаны на ўрачыстым мерапрыемстве ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, аднаму вучню – у аблвыканкаме.

Падрабязнасці чытайце ў наступным нумары райгазеты.

Падрыхтавала

Вікторыя ДАБРАЛОВІЧ.

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і непасрэдна 15 сакавіка ва ўстановах і арганізацыях Бялыніччыны праходзяць святочныя і тэматычныя мерапрыемствы.

Больш даведацца пра ролю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у жыцці кожнага грамадзяніна можна і ў бібліятэках цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі, дзе арганізаваны выставы адпаведнай літаратуры, праводзяцца інфармацыйна-пазнавальныя гутаркі, прававыя трэнінгі, урокі прававых ведаў.

полина2

Бялынічанка Паліна КАСМАЦЬКОВА знаёміцца з матэрыяламі тэматычнай выставы ў чытальнай зале ЦРБ.

Як расказала загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦРБ Жанна САНЬКОВА, у чытальнай зале бібліятэкі аформлена тэматычная кніжная паліца “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Асоба. Грамадства. Дзяржава”. Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з палажэннямі Канстытуцыі Беларусі, прасачыць гістарычны шлях яе станаўлення і развіцця, усвядоміць ролю Асноўнага Закона ў нацыянальнай прававой сістэме.

Тэкст і фота Андрэя СУПІТАЛЁВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *