У раёне праходзіць месячнік чысціні, добраўпарадкавання, навядзення парадку на роднай зямлі

У адпаведнасці з распараджэннем старшыні райвыканкама Мікалая КАДАЦЕНКІ, дзеля выканання рашэнняў раённага выканаўчага камітэта ад 24 студзеня 2017 г. № 2-8 “Аб зацвярджэнні мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні г. Бялынічы і населеных пунктаў Бялыніцкага раёна ў 2017 годзе” і ад 3 студзеня 2014 года № 1-13 “Аб замацаванні за арганізацыямі раёна тэрыторый для навядзення парадку на зямлі” на Бялыніччыне з 15 сакавіка па 14 красавіка бягучага года праводзіцца МЕСЯЧНІК па навядзенні парадку на зямлі.

У распрацаваных мерапрыемствах месячніка пазначаны і штодзённае навядзенне парадку на замацаваных тэрыторыях, вакол адміністрацыйных і вытворчых будынкаў, у месцах агульнага выкарыстання, і прывядзенне ў належны санітарны стан мемарыяльных комплексаў, мясцін баявой і воінскай славы, брацкіх магіл і грамадзянскіх могілкаў…

У ходзе месячніка будзе арганізавана правядзенне раённых суботнікаў, а на тэрыторыях сельскіх Саветаў яны ладзяцца кожную суботу.

Раённы штаб па навядзенні парадку на зямлі, раённы Савет дэпутатаў, кіраўніцтва сельвыканкамаў заклікаюць прыняць актыўны ўдзел у месячніку ўсё насельніцтва Бялыніччыны: гаспадароў сядзіб і лецішчаў, жыхароў шматкватэрных дамоў, уласнікаў гаспадарчых земляў і кожнага неабыякавага да роднай зямлі чалавека.

Навядзенне і падтрыманне парадку на зямлі – справа кожнага і ўсіх.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *