25 сакавіка на Бялыніччыне пройдзе раённы суботнік

Райвыканкам на падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” прыняў рашэнне аб правядзенні 25 сакавіка раённага суботніка па добраўпарадкаванні і падтрыманні належнага парадку ў г. Бялынічы і на тэрыторыі раёна. З ініцыятывай аб яго правядзенні выступілі працоўныя калектывы БУКП “Жылкамгас”, ААТ “Новая Друць”, УАЗ “Бялыніцкая цэнтральная раённая бальніца”.

Для арганізацыі правядзення раённага суботніка, вызначэння аб’ёмаў працы і каардынацыі дзеянняў яго ўдзельнікаў створана рабочая група, якую ўзначаліў намеснік  старшыні райвыканкама Дзмітрый ДАВЫДАЎ.

Да ўдзелу ў гэтай агульнай, карыснай і патрэбнай працы запрашаюцца ўсе катэгорыі насельніцтва.

Нагадаем, што на Бялыніччыне па 14 красавіка праходзіць месячнік чысціні, добраўпарадкавання і навядзення парадку на роднай зямлі.

Супольнай працай зробім наш край яшчэ больш прыгажэйшым, утульным і камфортным.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *