Адміністрацыйная адказнасць непаўналетніх

Адміністрацыйнае правапарушэнне – гэта вінаватае (наўмыснае альбо неасцярожнае) дзеянне альбо бяздзейнасць, якія робяць замах на дзяржаўны ці грамадскі парадак, правы і свабоды грамадзян, за што заканадаўствам прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

За мінулы год на тэрыторыі раёна былі зарэгістраваны 4 злачынствы (крадзёж), якія зрабілі непаўналетнія. Таксама за гэты перыяд у дачыненні да іх, бацькоў і асоб, якія ўцягваюць непаўналетніх у антыграмадскія паводзіны, былі складзены 50 адміністрацыйных пратаколаў. У прыватнасці, за п’янства – на 20 падлеткаў, за дробнае хуліганства – на  5, а таксама 15 непаўналетніх зрабілі іншыя правапарушэнні адміністрацыйнага заканадаўства.

Асоба ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў, якая зрабіла забароненыя КаАП дзеянні, караецца толькі за наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання, дробны крадзёж, наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, распальванне вогнішча ў забароненых месцах, незаконныя дзеянні ў дачыненні да халоднай зброі.

Калі ў нецвярозым стане затрымліваецца падлетак, якому не споўнілася 16 гадоў, адміністрацыйны пратакол складаецца на бацькоў. Акрамя таго, інфармацыя аб гэтым накіроўваецца ў наркалагічную службу, дзе ўрач-нарколаг прымае рашэнне аб пастаноўцы непаўналетняга на ўлік. Гэта можа стаць перашкодай пры паступленні ў навучальныя ўстановы, атрымання прэстыжных спецыяльнасцяў і вадзіцельскіх правоў.

Неабдуманыя ўчынкі, недастатковы кантроль за дзецьмі з боку бацькоў могуць сапсаваць непаўналетняму ўсё далейшае жыццё.

Міхаіл НЯМЫЦЬКА,

намеснік начальніка РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *