Гарэла дача

16 сакавіка а 12 гадзіне ночы ў Цэнтр аператыўнага ўпраўлення РАНС паступіла паведамленне аб пажары дома ў дачным кааператыве “Ягадка”.

Падчас прыбыцця падраздзялення на месца здарэння дом гарэў адкрытым полымем. Агнём былі знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць. Пацярпелых, на шчасце, няма.

-dscn7054_300659_800x600_mc

-dscn7053_300660_800x600_mc

Папярэдняй прычынай пажару лічыцца парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад альбо парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Кацярына ЛЮБІВАЯ,

інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *