Кінулі грошы на вецер

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ў ходзе праверкі гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Магілёўская міжрайбаза” выяўлены шэраг парушэнняў і недахопаў.

Да прыкладу, з-за непрадуманых рашэнняў кіраўніцтва прадпрыемства больш за 5 гадоў выплачвала арэндную плату за склад, які так ні разу і не быў ім задзейнічаны. У выніку такой “дабрачыннасці” толькі за апошнія два з паловай гады былі выкінуты на вецер каля 150 тыс. дэнамінаваных рублёў.

Акрамя таго, міжрайбаза не забяспечыла рацыянальнае выкарыстанне паліўна-энергетычных рэсурсаў, захаванне парадку ажыццяўлення закупак тавараў, эксплуатацыі будынкаў, вядзення бухгалтарскага ўліку, статсправаздачнасці, заключэння грамадзянска-прававых дагавораў і інш.

Па выніках праверкі ў бюджэт даналічана больш за 25 тыс. рублёў падаткаў. Зараз Камітэтам разглядаецца пытанне аб прыцягненні прадпрыемства і яго службовых асоб да адміністрацыйнай адказнасці.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантроля Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *