Папоўнілі скарбонку ўзнагарод
У пачатку сакавіка ў горадзе Крычаў прайшоў абласны турнір па лёгкай атлетыцы. У ім паспяхова выступіла каманда Бялыніцкай ДЮСШ. Так, Ганна КУЛАКОВА стала першай у бар’ерным бегу і трэцяй у скачках у даўжыню. Першынствавала ў гэтай дысцыпліне Наталля МАКАРАВА, якая заняла другое месца ў бегу на 30 м. Елізавета ПРЫХОДЗЬКА перамагла ў трайным скачку. Ірына ЕРМАЛАЕВА стала другой у скачках у даўжыню і трайным скачку. У гэтым жа відзе спаборніцтваў трэцяе месца заняла Ірына СЕЛЯДЦОВА. Добры вынік паказала ў бегу на 30 м Ганна ПАЦЮПІНА, якая стала бронзавым прызёрам спаборніцтваў.
Усе пераможцы і прызёры турніру ўзнагароджаны дыпломамі Крычаўскай ДЮСШ.
Мікалай АРЛОЎСКІ,
трэнер ДЮСШ па лёгкай атлетыцы.