Праводзіцца рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”

ЛоготипЗ мэтай павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, папулярызацыі нацыянальнай літаратуры, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам адукацыі, ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне” і Саюзам пісьменнікаў Беларусі аб’явілі рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

Конкурс праходзіць пад дэвізам: “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”. Кампетэнтнае журы ў складзе вядомых дзеячаў культуры і мастацтва, пісьменнікаў, настаўнікаў, бібліятэкараў і прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў пры ацэнцы выступленняў асабліва будзе звяртаць увагу на выбар тэкста твора, глыбіню пранікнення ў вобраз і артыстызм выканання.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе жадаючыя вучні пачатковых класаў, 5-6, 7-8 і 9-10 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы:

— першы па 31 сакавіка 2017 года ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;

— другі этап – раённы. Паводзіцца з 1 па 30 красавіка. Пераможцы, якія занялі першыя месцы ў сваіх узроставых групах, прымаюць удзел у абласным этапе конкурсу;

— трэці этап, абласны, праводзіцца з 1 па 31 мая;

— чацвёрты, заключны, этап праводзіцца напярэдадні або ў Дзень беларускага пісьменства ў Полацку, горадзе-сталіцы свята беларускага пісьменства.

Усе ўдзельнікі конкурсу будуць адзначаны дыпломамі, а пераможцы — пуцёўкамі ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня”.

Тэлеверсія заключнага этапу конкурсу будзе паказана ў эфіры ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *