Спаборнічалі ветэраны

Прайшоў турнір па шашках і шахматах сярод ветэранаў клуба “Надзея”, прысвечаны 30-гадоваму юбілею ветэранскай арганізацыі.

Трэба адзначыць, што ў саперніцтвах па шашках упершыню прынялі ўдзел і жанчыны, якія прадэманстравалі дастойную гульню і волю да перамогі.

На падвядзенні вынікаў спаборніцтваў старшыня райсавета ветэранаў Яўген ЧАРНЯКОЎ расказаў аб станаўленні і развіцці арганізацыі на працягу 30 гадоў, мерах па падтрымцы ветэранаў кіраўніцтвам раёна, а таксама агучыў імёны чэмпіёнаў і прызёраў турніру.

У саперніцтвах па шахматах перамогу святкаваў Аляксандр АПЕКУНОЎ, 2 і 3 месцы занялі Віктар ЗІЗОЎ і Станіслаў СМАЛЯК.

Усіх апанентаў па шашках абышоў Святаслаў САЗАНОВІЧ, другім Стаў Віктар Зізоў, трэцім – Васіль ДЗЕРАВЯШКА.

Усе яны ўзнагароджаны дыпломамі райсавета ветэранаў і грашовымі прэміямі.

Аляксандр АПЕКУНОЎ,

галоўны суддзя спаборніцтваў.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *